Главная > Информация > Лакацыя «Радиолокационная база Восток»

Лакацыя «Радиолокационная база Восток»


6-04-2013, 15:34. Разместил: Belyi
Лакацыя «Радиолокационная база Восток»


Трэцяя лакацыя гульні Survarium - Радиолокационная база Восток - гэта адна з засакрэчаных вайсковых баз размешчаных за Уралам. Яна ўваходзіла ў сетку баз сачэння, якія адсочвала запускі і перамяшчэння балістычных ракет у верхніх пластах атмасферы.

Але не задоўга да катастрофы на базу былі дастаўлены ёмістасці з дзіўнай чорнай алеістай вадкасцю. Мэта выкарыстання гэтых ёмістасцяў была вядомая толькі камандаванню. Пасля катастрофы была страчана сувязь з штабам і гарнізон базы адчайна супраціўляўся. Персаналу атрымалася пераналадзіць антэну і злавіць сігнал ад групоўкі "Армия Возрождения", якая заклікала адступіць ўсіх на поўдзень для перагрупоўкі сіл.

Пасля трох месяцаў гераічнай абароны, страціўшы надзею атрымаць падтрымку, байцы арміі сабралі рэшткі сіл і распачалі спробу прарвацца на поўдзень скрозь лясы Сібіры.

Лакацыя «Радиолокационная база Восток» - гэта самая кампактная карта з першага набору для PvP-рэжыму. Карта распрацоўвалася пад пахмурнае надвор'е, таму на ёй шмат месцаў з абмежаванай бачнасцю і мінімальным асвятленнем.

У цэнтры лакацыі знаходзіцца антэна зробленая па рэальным прататыпу. На першы паверх і дах можна трапіць двума шляхамі, а на самую верхнюю, толькі адным.

З вышыні антэны-радара адкрываецца від на ўсю карту, але і гульца таксама будзе добра відаць. Кароткі шлях паміж будынкамі базы заступае хімічная анамалія, іншы шлях ляжыць праз разваліны ваеннага шпіталя і дома афіцэраў.
{SL}
Вернуться назад